Перайсці да зместу

Сепія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сепія
HEX 704214
RGB¹ (r, g, b) (112, 66, 20)
CMYK (c, m, y, k) (39, 69, 100, 41)
HSV² (h, s, v) (30°, 82%, 44%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Се́пія[1] — празрыстая фарба светла-карычневага колеру, якой выконваюць малюнкі пэндзлем і пяром, таксама — від графічнай тэхнікі.

Прыклад выкарыстання апрацоўкі фатаграфіі (верхні — арыгінал, у сярэдзіне — чорна-белы, ніжні — сепія)

Натуральная сепія вырабляецца з сакрэта чарнільнага мяшка галаваногіх малюскаў сепій і выкарыстоўвалася ў Еўропе з сярэдзіны XVIII стагоддзя. У XX стагоддзі гэтую фарбу вырабляюць штучна. Яна мае вялікую колькасць адценняў.

У фотамастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Натуральная сепія часам ужываецца для таніравання чорна-белых фатаграфій, што надае ім выгляд састарэлых. Амаль усе сучасныя лічбавыя фотаапараты і графічныя рэдактары маюць функцыі імітацыя такіх фатаграфій

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Се́пія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 339. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Се́пия // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 272. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Се́пия // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 224. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)