Перайсці да зместу

Першая хваля фемінізму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эні Кені і Крыстабель Панкхёрст з плакатам Галасавання для жанчын 1908 год.

Першая хваля фемінізму (або старая хваля) — вызначэнне з’яў і тэндэнцый, звязаных з барацьбой еўрапейскіх і амерыканскіх жанчын за роўныя правы ў ХІХ — пачатку ХХ ст. Асноўная тэндэнцыя фемінізму першай хвалі мела ліберальны характар і была накіравана на змены прававых сістэм, у першую чаргу прадастаўлення жанчынам выбарчых правоў. Назва «першая хваля» была дадзена ёй у 1970-я гады феміністкамі, якія называлі сябе другой хваляй фемінізму.=

Рухі за пашырэнне правоў жанчын пачаліся значна раней за ХХ ст. «Протафеміністкі», якія працавалі ў XV-XVII ст., уключаюць Агрыпа Неттэсгеймскага, Мадэрату Фонтэ, Эн Брэдстрыт і Франсуа Пулен дэ ла Барэ.