Марк Саламонавіч Розін
Appearance
Марк Саламонавіч Розін | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1981 (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | географ |
Навуковая сфера | геаграфія[1] і эканамічная геаграфія[1] |
Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук (1963) |
Альма-матар |
|
Марк Саламонавіч Розін (29 верасня (12 кастрычніка) 1898, Віцебск — 3 верасня 1981) — савецкі вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі. Доктар геаграфічных навук (1963). Ганаровы член Геаграфічнага таварыства СССР (1975).
Паходзіў з віцебскіх яўрэяў. У 1921—1922 гг. у Чырвонай Арміі. У 1923 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук Маскоўскага ўніверсітэта. З 1924 г. М. С. Розін ў Наркамаце знешняга гандлю СССР, з 1938 ва Усесаюзным геалагічным фондзе Міністэрства геалогіі СССР. З 1953 года працаваў у рэдакцыі «Савецкай энцыклапедыі», у 1960—1974 гг. загадчык рэдакцыі геаграфіі.
М. С. Розіну належаць навуковыя працы па мінеральных рэсурсах і геаграфіі замежных краін, эканамічнай геаграфіі краін Афрыкі.
Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- География полезных ископаемых капиталистических и развивающихся стран. — М., 1966
- География мирового хозяйства. — Москва, 1971 (в соавторстве)
- Минеральные богатства Африки. — М., 1972
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).