Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2017
Appearance
Агульнае апісанне[правіць зыходнік]
Мы распачынаем серыю сустрэч для ўдзельнікаў Вікіпедыі. Сустрэчы будуць мець нефармальны характар, на якія можа прыходзіць кожны ўдзельнік Вікіпедыі незалежна ад свайго досведу, каб працаваць некалькі гадзін супольна, задаваць пытанні і вырашаць іх падчас сустрэчы.
Чаму гэта важна? Які плён прыносяць вікі-сустрэчы?[правіць зыходнік]
Мэта[правіць зыходнік]
Інтэграцыя супольнасці на падставе асабістага знаёмства і абмена досведам падчас жывога ўзаемадзеяння і сумеснай працы.
Задачы[правіць зыходнік]
- Стварэнне новых артыкулаў і выпраўленне існуючых (з супольным абмеркаваннем падчас працы)
- Прыцягненне сталых дасведчаных удзельнікаў да афлайн-мерапрыемстваў
- Прыцягненне ўдзельнікаў з невялікім досведам — адаптацыя
Расклад[правіць зыходнік]
- 29.09.2017 — сустрэча № 1 (праводзіць Svetit)
- 13.10.2017 — сустрэча № 2 (праводзіць Ihar Dorinel)
- 27.10.2017 — сустрэча № 3 (праводзіць Mr. Zabej) - справаздача
- 10.11.2017 — сустрэча № 4 (праводзіць Svetit)
- 24.11.2017 — сустрэча № 5 (праводзіць Ihar Dorinel)
- 08.12.2017 — сустрэча № 6 (праводзіць DobryBrat)
- 22.12.2017 — сустрэча № 7 (праводзіць Mr. Zabej)
Колькасныя вымяральнікі поспеху[правіць зыходнік]
- +2 чалавекі, якія дапамагаюць ладзіць сустрэчы ў наступным годзе.
- 5 сталых вікіпедыстаў, якія наведалі сустрэчы і падзяліліся сваім досведам.
Якасныя вымяральнікі поспеху[правіць зыходнік]
- Пачаткоўцы навучыліся рэдагаванню Вікіпедыі.
- Вікі-рэдактары падзяліліся досведам, «пракачалі» пачаткоўцаў у вікі-ведах.
- Акрэслены актуальныя праблемы, якія цікавяць беларускіх вікіпедыстаў.
Рызыкі[правіць зыходнік]
- Невялікая колькасць удзельнікаў, каб лічыць іх патрэбы адлюстраваннем усёй супольнасці
- Прапанаваць вынесці асобнае пытанне канкрэтнага ўдзельніка на публічнае абмеркаванне на форуме і на старонцы Юзэр-групы ў Фэйсбуку
- Адсутнасць удзельнікаў з невялікім досведам
- Зацікаўліваць вікі-рэдактараў з малым досведам дапамогай у вікіпедыі.
- Запрашаць асабіста.
- Пісаць у справаздачах пасля сустрэчы пра невялікія поспехі «пачаткоўцаў».
- Адсутнасць сталых удзельнікаў
- Запрашаць асабіста ці па канкрэтнаму пытанню
- Дзяліцца вікінавінамі пра адметныя падзеі, напрыклад, пра сустрэчы вікімедыйцаў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (Wikimedia CEE Meeting).
Справаздачы[правіць зыходнік]
Па выніках вікісустрэчы яе ўдзельнікі робяць справаздачу.