Іаакім Іванавіч Берасцень
Іакім Іванавіч Берасцень | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1877 |
||||||
Смерць | 1926 | ||||||
Партыя |
Іакім Іванавіч Берасцень (1877, Бешанковічы Віцебскай губерні — 1926) — беларускі палітычны дзеяч, рэвалюцыянер, дэлегат VI з'езда РСДРП(б) ад Віцебскай арганізацыі РСДРП(б), удзельнік устанаўлення Савецкай улады ў Віцебску[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў мястэчку Бешанковічы Віцебскай губерні ў 1877 годзе. Член Камуністычнай партыі з дня яе заснавання. Актыўны ўдзельнік рэвалюцыйнага руху рабочых. У 1898 годзе стварыў сацыял-дэмакратычны гурток сярод працоўных Бранскага вагонабудаўнічага завода. У 1902 годзе ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху ў Харкаве, Бранску, у 1903—1908 гг. у Віцебску і на Рыга-Арлоўскай чыгунцы[1].
Тройчы арыштоўваўся царскім ахоўным аддзяленнем у 1907, 1909 і 1910 гадах. Хаваўся ад царскіх уладаў за мяжой у 1910 — 1914 гадах. У 1914 годзе працаваў у чыгуначных майстэрнях Рыгі. У гады Першай сусветнай вайны служыў у арміі. У чэрвені-ліпені 1917 года працаваў у Віцебску, з'яўляўся адным з арганізатараў Віцебскай арганізацыі інтэрнацыяналістаў (з верасня 1917 Віцебскай арганізацыі РСДРП(б))[2]. У 1917 годзе А. І. Берасцень як член Камітэта Віцебскай арганізацыі РСДРП(б), быў абраны дэлегатам VI з'езда РСДРП(б)[1].
Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працаваў членам Мінскага Савета. Са студзеня 1918 года быў старшынёй Мінскага рэвалюцыйнага чыгуначнага суда[1], а з красавіка 1919 года — старшынёй ячэйкі РКП(б) чыгуначнікаў Мінска. З 1921 года працаваў у Службе шляху Віцебскага чыгуначнага вузла, пазней быў начальнікам буравых работ у Віцебску.
Імем Берасценя названы вуліцы ў многіх населеных пунктах Беларусі. У 1973 годзе Акруговая вуліца ў Віцебску была перайменаваная ў вуліцу Берасценя і на адным з дамоў ўсталяваная мемарыяльная дошка ў яго гонар.
Зноскі
- ↑ а б в г Берестень Иаким Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 55. — 737 с.
- ↑ Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 76. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 76. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.
- Аркадий Подлипский, Вера Рогач. Доски, берегущие память. — Витебск: «Віцебская абласная друкарня», 2005.
- Их именами названы...: Энциклопедический справочник / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 711 с. — 30 000 экз. (руск.)