Перайсьці да зьместу

Ян Кішка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Кішка
лац. Jan Kiška

Герб Дуброва
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1547[1]
Памёр 9 ліпеня 1592(1592-07-09)[1] (45 гадоў)
Род Кішкі
Бацькі Станіслаў Кішка
Ганны з Радзівілаў
Дзеці Ганна з Кішкаў[d]

Ян Кі́шка (1552 — 26 ліпеня 1592) — дзяржаўны і культурны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Крайчы (1569—1579) і падчашы вялікі літоўскі (1579—1588), староста жамойцкі (1579—1588), кашталян віленскі (з 1588).

Валодаў 70 местамі і 400 вёскамі. Быў дзяржаўцам быстрыцкім і цівуном эйрагольскім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Кішкаў гербу Дуброва, сын Станіслава, ваяводы віцебскага, і Ганны з Радзівілаў. У пачатку 60-х гадоў XV стагодзьдзя навучаўся ў Базылі, Цюрыху, Рыме, Нэапалі і Балёньні.

Па вяртаньні на Радзіму ў 1569—1579 гадох быў крайчым вялікім літоўскім, у 1579—1588 гадох — падчашым вялікім літоўскіх, у 1579—1588 гадох — старостам жамойцкім, з 1588 году — кашталянага віленскага.

Браў удзел у выправах Стэфана Баторыя на Маскоўскую дзяржаву. За свой кошт выставіў 400 коньнікаў і 120 чалавек пяхоты.

Заснаваў Іўеўскую арыянскую акадэмію, друкарню ў Вэнграве на Падляшшы (1570 год), Лоскую друкарню. Быў аўтарам некалькіх рэлігійных трактатаў.

На арыянскіх сынодах у 1578, 1581 і 1582 гадох выступаў супраць радыкальнай плыні ў арыянскім руху. На сойме Рэчы Паспалітай у 1589 годзе выступіў у абарону верацярпімасьці[2].

Да 1575 года ажаніўся з Альжбетай Астроскай (памерла ў 1599), не пакінуў нашчадкаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]