Перайсьці да зьместу

Сындром Турэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сындром Турэта
Сынонімы Турэтаў сындром, разлад Турэта
Спэцыяльнасьць нэўралёгія
Сымптомы цік
Звычайна праяўляецца звычайна ў дзяцінстве[1]
Працягласьць доўгатэрміновы[2]
Прычыны генэтычна-прыродны ўплыў[2]
Фактары рызыкі курэньне[d][3]
Мэтад дыягностыкі на аснове гісторыі і сымптаматыкі[1]
Прафіляктыка адукацыя, паводзінная тэрапія[1][4]
Лячэньне часьцей няма, часам нэўралептыкі і норадрэнэргікі[1]
Лекі ziprasidone[d][5], mecamylamine[d][5], haloperidol[d][5], Рысперыдон[d][5][6], pergolide[d][5], pimozide[d][5], кланідзін[d][5], perphenazine[d][5], tetrabenazine[d][6] і aripiprazole[d][6]
Выжывальнасьць 80% адчуюць паляпшэньне або зьнікненьне торганьняў напрыканцы юнацтва[2]
Частасьць каля 1% дзяцей і падлеткаў[7]
ад 0,3% да 1,0% агулам[8]
Сындром Турэта ў Вікісховішчы

Сындро́м Турэ́та або Турэтаў сындром — распаўсюджаны разлад нэўрапсыхічнага разьвіцьця, які зьяўляецца ў дзяцінстве ці юнацтве. Характарызуецца шматлікімі (маторнымі) торганьнямі і прынамсі адным вакальным (галасавым) цікам. Торганьнямі могуць быць мірганьні, кашаль, рыканьне ў глотцы, хрыпеньне, торганьні твару, якім звычайна папярэднічаюць мімавольныя імпульсы ці адчуваньні ў пэўных цягліцах. Торганьні могуць быць часова стрыманыя, а падчас прыступу мяняюць месца, сілу і частасьць. Часта цікі праходзяць незаўважна для назіральнікаў, хоць сындром Турэта адносіцца да найбольш складаных прыкладаў спэктру цікавых разладаў. Лічыцца, што ён узьнікае пры спалучэньні генэтычных і прыродных фактараў; але дакладныя прычыны так і ня выяўленыя.

Паводле ацэнак, сындром Турэта маюць прыкладна 1% дзяцей школьнага і падлеткавага веку. Яго часта зьвязваюць з капраляліяй(d) (прамаўленьнем нецэнзурных ці непрыстойных словаў), аднак гэтае спалучэньне сустракаецца рэдка. Для дыягностыкі сындрому Турэта пэўных тэстаў няма; вызначыць ягоную прысутнасьць складана, бо большасьць выпадкаў працякаюць лёгка, а ў большасьці дзяцей сіла цікаў зьмяншаецца з узростам. Сындром не ўплывае на розум ці працягласьць жыцьця чалавека.

Лекаў ці якога-кольвек надзейнага лекаваньня ад сындрому Турэта не існуе. У большасьці выпадкаў лекі непатрэбныя; у першую чаргу выкарыстоўваецца паводзінная тэрапія.

Разлад названы паводле імені францускага нэўроляга Жоржа Жыля дэ ля Турэта, які ў 1885 року апублікаваў дасьледаваньне дзевяці пацыентаў з «канвульсыўным ці́кавым разладам».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Stern JS Tourette's syndrome and its borderland // Pract Neurol : Historical review. — August 2018. — В. 4. — Т. 18. — С. 262—270. — DOI:10.1136/practneurol-2017-001755
  2. ^ а б в Tourette syndrome fact sheet. National Institute of Neurological Disorders and Stroke. Праверана November 30, 2018 July 6, 2018 г. Архіўная копія
  3. ^ (нявызначаны загаловак)PMID:27566119
  4. ^ Comprehensive systematic review summary: Treatment of tics in people with Tourette syndrome and chronic tic disorders // Neurology : Review. — May 2019. — В. 19. — Т. 92. — С. 907—915. — DOI:10.1212/WNL.0000000000007467
  5. ^ а б в г д е ё ж NDF-RT (анг.)
  6. ^ а б в Drug Indications Extracted from FAERSdoi:10.5281/ZENODO.1435999
  7. ^ Hollis C, Pennant M, Cuenca J, et al. (January 2016). "Clinical effectiveness and patient perspectives of different treatment strategies for tics in children and adolescents with Tourette syndrome: a systematic review and qualitative analysis". Health Technology Assessment. Southampton (UK): NIHR Journals Library. 20 (4): 1–450. DOI:10.3310/hta20040. Шаблён:ISSN.
  8. ^ European clinical guidelines for Tourette syndrome and other tic disorders-version 2.0. Part I: assessment // Eur Child Adolesc Psychiatry. — October 2021. — В. 3. — Т. 31. — С. 383—402. — DOI:10.1007/s00787-021-01842-2

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]