Перайсьці да зьместу

Плюмаж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плюмаж на капелюшы.

Плюмаж (ад па-француску: plumage — «апярэньне»; па-француску: plume — «пяро») — упрыгожваньне на галаўным уборы зь пёраў тыпу веера.

Пачынаючы з старажытнасьці і да гэтага часу выкарыстоўваецца на конскай збруе або вайсковых галаўных уборах у некаторых арміях (брытанскай, канадзкай, індыйскай, малайзійскай, пакістанскай ды іншых). Зважаецца за сымваль улады і трыюмфу. Выкарыстоўваецца як атрыбут сьвятара ў даасізьме.[1]

Часам жорсткі плюмаж меў і пэўную ахоўную функцыю, дапаўняючы абарону галавы ад ускосных удараў зьверху, кідальных прадметаў і таму далей.

Аналяг плюмажу — індзейскі вайсковы галаўны ўбор.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Плюмаж Архівавана 11 лістапада 2016.