Перайсьці да зьместу

Від (вялікі князь літоўскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Від
лац. Vid
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1190
Памёр 1270(1270)
Род Рурыкавічы[d]
Бацькі Давіл Расьціславіч
Дзеці Трайдзень, Борза, Лесі, Свелкені, Сірпуці
Дзейнасьць арыстакрат

Від (каля 1190—1270) — легендарны[1] вялікі князь літоўскі (1268—1270). У хрышчэньні, імаверна, меў імя Раман, ад людзей атрымаў мянушку Воўк. Заходнія крыніцы пра яго ня ведаюць, упамінаецца толькі ў позьнім Васкрасенскім летапісе.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Від (імя)

Віда або Від (Wido, Wid) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Видъ, егожъ люди Волкомъ звали (Васкрасенскі летапіс).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле Васкрасенскага летапісу, быў сынам Давіла Расьціславіча, нашчадкам полацкіх князёў, але шмат хто з дасьледнікаў лічыць гэткую генэалёгію хібнай паводле храналягічных падставаў. Аднак адмаўляць гістарычнае існаваньне Віда немагчыма, бо ён упамінаецца ў 1266 годзе, калі выдаў сваю дачку за кастрамскога князя Васіля Яраслававіча.

Памянёны ў тым жа Васкрасенскім летапісе, як малодшы брат Віда, Гердзень безумоўна гістарычная асоба. Гердзень жа завецца сынам Давіла Расьціславіча ў сучасным яму Наўгародзкім летапісе, што хоць і ўскосна пацьвярджае сьведчаньні Васкрасенскага летапісу. Таксама Від пад імем Давыд II упамінаецца ў «Записках» маскоўскай гаспадырі Кацярыны II. Гэтыя акалічнасьці патрабуюць пільнага разгляду.

На час заняцьця вялікакняскага стальцу Від быў сталага веку (магчыма, меў за 80 гадоў), таму ўсё, што кажуць пра яго дзейнасьць, відаць, трэба залічваць наконт яго сына — Трайдзеня, які па сьмерці бацькі заняў вялікакняскі пасад.

Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Шварн
Вялікі князь літоўскі
1268—1270
Наступнік
Трайдзень

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Від // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 110.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1563.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]