Перайсьці да зьместу

Мін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 23:29, 3 лютага 2024. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Мін (Мінь, Мень), Міна — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Міна або Мена (Minno, Menno[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мін- (-мен-) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[3], minthi 'памяць'[4]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Мінейка (Мініка, Мінка, Менейка, Меніка), Мінаўт, Мінігайла (Мінгель), Мінгірд, Мінігаўд (Мінгоўд, Менькоўт), Мінгін (Мінген, Менгін), Менарт, Міндаў (Міндаг, Мендаг, Мендах), Мінят, Альмін, Ярэмін, Асьміна (Ашміна, Ашмена, Ясьмін), Гайлімін (Гальмін), Гедзімін (Гідзімін, Гідмін), Ягмін (Ягімін, Якмін), Ямін (Амін). Адзначаліся германскія імёны Minnico (Meniko), Minolt, Minigelus (Mengel), Minegardis (Mingardus), Menegald (Minegolt), Minchin (Mennigen, Mennikin), Mennert (Minnert), Mendoch, Miniatus, Almin (Almen), Armin, Osminna, Geleminus (Galmin), Giddeminus, Agminus (Egiminus), Emino (Amino)[a].

Адпаведнасьць імя Мін (Мінь) германскаму імю Minno (Mini) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Menko, Minar[b] (Menera), Minardus, Menricus, Menrota, Menold, Germin (Girmin[9])[10], Hermino[11].

У Прусіі бытавалі імёны Mine / Myne (1334 і 1409 гады)[12], Menike / Mineko / Mineke / Myneke[c] (1353, 1370, 1386 і 1389 гады)[14][12], Mynnegayle / Minigal[d] (1391 год)[12], Minnegaude[e] (1339 і 1353 гады)[12], Mynothe / Mynotte / Minate[f] (1387 і 1399 гады)[12], Mynaute / Minaute / Menaute / Mynawte[g] (1267, 1334, 1335, 1347, 1379, 1400 і 1429 гады)[12], Gaylemynne[h] (1360 год)[21].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чотыри чоловеки… а Меня (1440—1492 гады)[22]; в Городенском повете в Жорославскои волости люди… а Манца Миневича, а Олешка Миневича (20 кастрычніка 1512 году)[23]; пан Мина Сеньковичъ, чашникъ, староста мельницкий (11 лістапада 1533 году)[24]; Мин Смонтовичъ (14 красавіка 1542 году)[25]; Andrzei Miniewic (1558 год)[26]; Myn Iwanowycz… Myn Chodorowycz (1558 год)[27]; Min Wiktor (1560 год)[28]; Минъ Прихожи… Минъ Жуковичъ… Минъ Ковалянчинъ… Минъ Гомзичъ… Минъ а Фарионъ Жуковичъ (1566 год)[29]; на имя Веля Миновича шляхтича (1567 год)[30]; Минь Борысовичъ, Иванъ Миневичъ (24 красавіка 1580 году)[31]; Krystoph Min (20 кастрычніка 1655 году)[32].

Носьбіты

Міневічы — літоўскі шляхецкі род[34].

На 1901 год існавала вёска Мінаўка ў Сураскім павеце Чарнігаўскай губэрні[35].

На 1910 год існаваў маёнтак Мінаўка ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[36].

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ Таксама адзначаліся старажытныя германскія імёны Minbern (Min-bern)[5], Minrich (Min-rich), Minsuind (Min-suind), Mennewin (Menne-win)[6]
  2. ^ У 1905 годзе ў Езяроскай воласьці існавалі 5 засьценкаў з назвай Мінары[8].
  3. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Minnico (Meniko)[13]
  4. ^ Адзначалася германскае імя Mengel[15]
  5. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Menegald (Minegolt)[16]
  6. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Miniatus (Miniott)[17][18]
  7. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Minolt[19]
  8. ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Galmin[20]

Крыніцы

  1. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 86.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1125.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 413.
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1126, 1092.
  7. ^ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 44.
  8. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 262.
  9. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 115.
  10. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 217.
  11. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 101, 167, 176.
  12. ^ а б в г д е Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 60.
  13. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1125, 1090.
  14. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 57.
  15. ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 32.
  16. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1091, 1125.
  17. ^ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 44.
  18. ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 113—114.
  19. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1126.
  20. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 28.
  21. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 502.
  22. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
  23. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 248.
  24. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 131.
  25. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522—1552 гг.). — Менск, 2000. С. 65.
  26. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 277.
  27. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 1, 8.
  28. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 70.
  29. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 330, 410, 415, 418, 421.
  30. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 812.
  31. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 219.
  32. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 299, 321.
  33. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  34. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  35. ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 103.
  36. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 90.