Перайсьці да зьместу

Заходнепалеская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 01:10, 29 сакавіка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Заходнепалеская мікрамова (жоўтая вобласьць) на мапе дыялектаў белускай мовы
Заходнепалеская мікрамова (блакітная вобласьць, адзначаная лічбай 1) на мапе дыялектаў украінскай мовы

Заходнепалеская літаратурная мікрамова (па-ўкраінску: Західнополіська мова, поліська мікромова) — праект Міколы Шэляговіча па кадыфікацыі пераходных украінска-беларускіх гаворак Заходняга Палесься. Для запісу заходнепалескай мовы выкарыстоўвалася кірыліца зь літарай j (ёт). Былі таксама спробы ўвесьці лацініцу (у чэскім варыянце). На заходнепалескай мікрамове ў пэрыяд з 1989 да 1994 году друкавалася частка матэрыялаў у газэце «Збудінне».

Прыклад тэксту

Верш Аляксандра Ірванэця «Дзякуем перабудове»:

Батьку, мамо, свето в нас, свето!
Выйшла на нашиjі мовы газэта!
Шэ ны газэта — шэ но бочына,
Алэ зрадніты сыба ны прычына?
 
Славмо-жэ ріднэньку пырыбудову,
Шо отчынее заганьбляну мову!

Вонкавыя спасылкі