Перайсьці да зьместу

Хантыйская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Радок 10: Радок 10:
   [[Обска-вугорскія мовы|Обска-вугорская група]]
   [[Обска-вугорскія мовы|Обска-вугорская група]]
| Афіцыйная мова ў = —
| Афіцыйная мова ў = —
| Рэгулюецца = Грамадзкія арганізацыі Падляшша (неафіцыйна)
| Рэгулюецца =
| Код па ISO 639-1 = —
| Код па ISO 639-1 = —
| Код па ISO 639-2(B) = —
| Код па ISO 639-2(B) = —

Вэрсія ад 18:15, 5 чэрвеня 2012

Хантыйская мова
Ханты ясаӈ
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён ХМАА, ЯНАА, Томская вобласьць
Колькасьць карыстальнікаў ~9600 чал.[1]
Клясыфікацыя Уральская сям'я

 Фіна-вугорская галіна
  Вугорская падгаліна
   Обска-вугорская група

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 6b Пад пагрозай[d][2]
Пісьмо Khanty alphabet[d] і кірыліца
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т) kca
ISO 639-3 kca
SIL

Ханты́йская мова — вугорская мова фіна-вугорскае моўнае галіны, асноўная мова народу хантаў. Распаўсюджаная галоўным чынам у басэйне прытокаў Обі ды Іртыша і сярэднім і дольным цячэньні Обі. Паводле дадзеных перапісу 2002, хантаў налічваецца 28 700 чалавек, зь іх на хантыйскай мове размаўляе 33,4% насельніцтва.

Асноўная характарыстыка

Дыялекты

Хантыйская мова ў сваёй дыялектнай структуры адрозьніваецца вельмі вялікай колькасьцю дыялектаў. Звычайна ў хантыйскай мове выдзяляюць дзьве ґрупы гаворак:

  • Заходняя (уласна хантыйскія гаворкі, падпадзяляецца на паўночныя і паўдзёныя)
  • Усходняя (альбо кантыцкая)

Тэрытарыяльна гаворкі блізкія паміж сабой, але дыялекты па крайніх кропках дыялектнага кантынуўму адрозьніваюцца настолькі, што ўзаемаразуменьне паміж імі даволі цяжкае.

Пісьмовасьць

Першая пісьмовасьць у хантыйскай мове ўзьнікае ў 1868 годзе, калі на бярозаўска-абдорскім дыялекце было выдадзена Эванґельле паводле Мацея  (бел.). На хвалі ўсесавецкае лацінізацыі ў 1930-ых гадох быў распрацаваны лацінкавы альфабэт для казымскага ды абдорскага дыялекта. У 1937 годзе хантыйская пісьмовасьць была пераведзена на кірыліцу. Нягледзячы на даволі працяглую гісторыю існаваньня пісьмовасьці ды літаратуры па-хантыйску, адзінага літаратурнага стандарту ў мове няма — хантыйскамоўны друк прысутнічае ўва ўсіх чатырох дыялектах.

Агульны хантыйскі альфабэт для ўсіх дыялектаў.

А а Ӓ ӓ Ӑ ӑ Б б В в Г г Д д Е е
Ё ё Ә ә Ӛ ӛ Ж ж З з И и Й й К к
Қ қ (Ӄ ӄ) Л л Ӆ ӆ (Ԓ ԓ) М м Н н Ң ң (Ӈ ӈ) Н’ н’ О о
Ӧ ӧ (Ŏ ŏ) Ө ө Ӫ ӫ П п Р р С с Т т У у
Ӱ ӱ Ў ў Ф ф Х х Ҳ ҳ (Ӽ ӽ) Ц ц Ч ч Ҷ ҷ
Ш ш Щ щ Ъ ъ Ы ы Ь ь Э э Є є Є̈ є̈
Ю ю Ю̆ ю̆ Я я Я̆ я̆

Грамадзкае жыцьцё

На хантыйскай мове выдаюцца ґазэты, у пачатковых клясах мова вывучаецца як прадмэт.

Першыя публікацыі на хантыйскай мове зьявіліся ў ґазэце «Остяко-Вогульская правда» (асьцякі і вагулы — старая назва ў расейскай мове адпаведна хантаў і мансі) ў 1934 годзе. З 1957 г. у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе выдавалася ґазэта «Ленин пант хуват» (бел. «Па ленінскім шляху»), якая ў 1991 годзе была перайменавана ў «Хӑнты ясаӈ» (бел. «Хантыйскае слова»). Да пачатку 1970-ых гадоў ґазэта выходзіла адным радком, пасьля — чатырма. Выходзіць штотыдзень. У Шурышкарскім раёне Ямала-Ненецкае аўтаномнае акругі выходзіць ґазэта «Ӆуӈх авт» (бел. «Ангальскі мыс»).

У раніцы, сярэдзіне дня і вечарох па панядзелках, серадах і пятніцах на радыё «Югория» выходзяць хантыйскамоўныя перадачы па 20 хвілін, вяшчаньне пачалося ў 1964 годзе.

Этна-рок-гурт «H-Ural» зь 2009 г. выконвае свае песьні на шурышкарскім і сярэднеобскім дыялекце хантыйскае мовы.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Вынікі перапісу-2010  (рас.)
  2. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675