Перайсьці да зьместу

Беларускі экзархат: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Крытыка: +Паводле асноўнай назвы
Радок 176: Радок 176:
=== Зьнішчэньне гістарычна-культурных каштоўнасьцяў ===
=== Зьнішчэньне гістарычна-культурных каштоўнасьцяў ===
{{Асноўны артыкул|Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам}}
{{Асноўны артыкул|Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам}}
[[Файл:Літоўскі (беларускі) купал-баня і маскоўскі (расейскі) купал-цыбуліна.jpg|значак|250пкс|[[беларусы|Беларускі]] [[Баня (купал)|купал-баня]] ([[Крыж#Грэцкі|4-канцовы крыж]]) і [[расейцы|расейская]] [[купал-цыбуліна|цыбуліна]] ([[Расейскі праваслаўны крыж|маскоўскі крыж]])]]
[[Файл:Літоўскі (беларускі) купал-баня і маскоўскі (расейскі) купал-цыбуліна.jpg|значак|250пкс|[[беларусы|Беларускі]] [[Баня (купал)|купал-баня]] ([[Крыж#Грэцкі|4-канцовы грэцкі крыж]]) і [[расейцы|расейская]] [[купал-цыбуліна|цыбуліна]] (8-канцовы [[праваслаўны крыж]])]]


Па актывізацыі рэлігійнага жыцьця ў 1990-я гады масавы характар набылі перабудовы помнікаў сакральнай архітэктуры, якія знаходзяцца ў валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Гэтыя перабудовы выконваюцца з парушэньнем дзейнага заканадаўства ў сфэры аховы помнікаў і характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэньнем пазалочаных [[Купал-цыбуліна|купалоў-цыбулінаў]], зьмяненьнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элемэнтаў, выкарыстаньнем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.
Па актывізацыі рэлігійнага жыцьця ў 1990-я гады масавы характар набылі перабудовы помнікаў сакральнай архітэктуры, якія знаходзяцца ў валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Гэтыя перабудовы выконваюцца з парушэньнем дзейнага заканадаўства ў сфэры аховы помнікаў і характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэньнем пазалочаных [[Купал-цыбуліна|купалоў-цыбулінаў]], зьмяненьнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элемэнтаў, выкарыстаньнем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.


[[Файл:Велямічы. Ільінская царква са званіцай (11).jpg|значак|250пкс|Выкінуты на сьмецьце аўтэнтычны [[Крыж#Грэцкі|4-канцовы крыж]] з [[Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Велямічы)|царквы]] ў [[Велямічы|Велямічах]], заменены на [[Крыж#Маскоўскі|маскоўскі 8-канцовы]]]]
[[Файл:Велямічы. Ільінская царква са званіцай (11).jpg|значак|250пкс|Выкінуты на сьмецьце аўтэнтычны [[Крыж#Грэцкі|4-канцовы грэцкі крыж]] з [[Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Велямічы)|царквы]] ў [[Велямічы|Велямічах]], заменены на 8-канцовы [[праваслаўны крыж]]]]


У 2004 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Філарэт (Вахрамееў) накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму [[Міхаіл Паўлаў|Паўлаву]], у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня [[Царква Сьвятога Духа (Менск)|царквы Сьвятога Духа]], унікальнага помніка архітэктуры [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] эпохі [[Рэнэсанс]]у, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]] ён прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў [[Малы гасьціны двор (Менск)|Малога гасьцінага двара]]<ref>[http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=785320 Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі] // [[Радыё Свабода]], 20 жніўня 2004.</ref>.
У 2004 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Філарэт (Вахрамееў) накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму [[Міхаіл Паўлаў|Паўлаву]], у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня [[Царква Сьвятога Духа (Менск)|царквы Сьвятога Духа]], унікальнага помніка архітэктуры [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] эпохі [[Рэнэсанс]]у, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]] ён прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў [[Малы гасьціны двор (Менск)|Малога гасьцінага двара]]<ref>[http://www.svaboda.org/PrintView.aspx?Id=785320 Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі] // [[Радыё Свабода]], 20 жніўня 2004.</ref>.
Радок 189: Радок 189:
{{Цытата|Ужо можна адкрыць ува ўнівэрсытэце адмысловую выставу знаходак з тых рэчаў, якія пасьпелі ўратаваць як на Замчышчы, так і на сьметніку, куды будаўнікі вывезлі частку культурнага слою. Гэта, акрамя мэталічных рэчаў і керамікі ХІІ—ХVII стагодзьдзяў, таксама і сэнсацыйная знаходка – невялікі абразок, які датуецца ХІ стагодзьдзем.}}
{{Цытата|Ужо можна адкрыць ува ўнівэрсытэце адмысловую выставу знаходак з тых рэчаў, якія пасьпелі ўратаваць як на Замчышчы, так і на сьметніку, куды будаўнікі вывезлі частку культурнага слою. Гэта, акрамя мэталічных рэчаў і керамікі ХІІ—ХVII стагодзьдзяў, таксама і сэнсацыйная знаходка – невялікі абразок, які датуецца ХІ стагодзьдзем.}}


Ігар Марзалюк назваў гэта наўмысным зьнішчэньнем нацыянальнага помніка археалёгіі<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=10234 Заведзена справа супраць будаўнікоў храма на Магілёўскім замчышчы] // [[Наша Ніва]], 14 ліпеня 2007.</ref>. Апроч таго, рэканструкцыя закранула магілёўскі манастыр Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры [[Магілёўская школа дойлідзтва|самабытнага магілёўскага барока]] XVII—XVIII стагодзьдзяў. Так, у 2008 годзе на ягоную браму, накрытую дахоўкай, паставілі пазалачоны купал-цыбуліну з 8-канцовым маскоўскім крыжом.
Ігар Марзалюк назваў гэта наўмысным зьнішчэньнем нацыянальнага помніка археалёгіі<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=10234 Заведзена справа супраць будаўнікоў храма на Магілёўскім замчышчы] // [[Наша Ніва]], 14 ліпеня 2007.</ref>. Апроч таго, рэканструкцыя закранула магілёўскі манастыр Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры [[Магілёўская школа дойлідзтва|самабытнага магілёўскага барока]] XVII—XVIII стагодзьдзяў. Так, у 2008 годзе на ягоную браму, накрытую дахоўкай, паставілі пазалачоны купал-цыбуліну з 8-канцовым праваслаўным крыжом.


[[Файл:Маскалізацыя (русіфікацыя). Валавель. Царква Сьвятога Юрыя.jpg|значак|250пкс|[[Царква Сьвятога Юрыя (Валавель)|Юр'еўская царква]] ў [[Валавель|Валавелі]]: выгляд да (налева) і па сучаснай маскоўскай перабудове (направа)]]
[[Файл:Маскалізацыя (русіфікацыя). Валавель. Царква Сьвятога Юрыя.jpg|значак|250пкс|[[Царква Сьвятога Юрыя (Валавель)|Юр'еўская царква]] ў [[Валавель|Валавелі]]: выгляд да (налева) і па сучаснай маскоўскай перабудове (направа)]]
Радок 215: Радок 215:
{{Падвойная выява|справа|Kolomenskoe Ascension Church and the bell tower of the George Church.jpg|125|VseshsvMinsk2.JPG|125|Царква ў сяле Каломенскім ([[Масква|Падмаскоўе]]), збудаваная ў 1532 г., і новы сабор Беларускага экзархату МП у Менску}}
{{Падвойная выява|справа|Kolomenskoe Ascension Church and the bell tower of the George Church.jpg|125|VseshsvMinsk2.JPG|125|Царква ў сяле Каломенскім ([[Масква|Падмаскоўе]]), збудаваная ў 1532 г., і новы сабор Беларускага экзархату МП у Менску}}


У 1990—2010-я гады назіраецца тэндэнцыя масавай замены Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату ў цэрквах старых 4-канцовых каваных крыжоў («сонцакрыжоў»), твораў беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на [[Расейскі праваслаўны крыж|маскоўскія 8-канцовыя]]<ref name="dubianieckaja">Бурштын Я. [https://cet.eurobelarus.info/ru/news/2016/07/16/ryna-dubyanetskaya-dzyakuyuchy-namagannyam-rpts-pachynae.html Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа)] // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.</ref>. Таксама на маскоўскія замяняюцца традыцыйныя 4-канцовыя драўляныя прыдарожныя крыжы<ref name="baranouski">[[Ігар Бараноўскі|Бараноўскі І.]] [http://carkva-gazeta.by/index.php?num=557&year=2015 Грэка-католікі Берасьцейшчыны усталявалі крыж у Курапатах] // [[Царква (газэта)|Царква]]. 12 лістапада 2015 г.</ref>. У цэрквах вешаюць абразы з выявамі сям’і апошняга расейскага гаспадара [[Мікалай ІІ|Мікалая ІІ]], складаюць вершы пра «сьвятую Русь»<ref name="dubianieckaja"/>. У 2008 годзе ў вёсцы [[Крайск]]у [[Лагойскі раён|Лагойскага раёну]] Менскай вобласьці побач з царквой паставілі бюст Мікалаю II. Паводле мясцовых жыхароў, у Крайск пачалі прыязджаць людзі, якія вераць ня столькі ў Бога, колькі «ў Мікалая»<ref>Бартосік З. [https://www.svaboda.org/a/25475084.html Нашто ў Крайску бюст расейскаму цару?], [[Радыё Свабода]], 31 ліпеня 2014 г.</ref>. У 2009 годзе на тэрыторыі вайскова-забаўляльнага комплексу пад назвай «[[Лінія Сталіна]]» з бласлаўленьня кіраўніка экзархату [[Філарэт (Вахрамееў)|Філярэта (Вахрамеева)]] пачалі будаваць капліцу ў гонар [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]]<ref>[https://news.tut.by/society/455103.html Бюст Сталина убрали от православной часовни на «Линии Сталина»], [[TUT.BY]], 7 ліпеня 2015 г.</ref>. 4 красавіка 2013 годзе ў Віцебску, на [[Прачысьценская гара|Прачысьценскай гары]] адкрылі помнік кіраўніку Маскоўскага патрыярхату [[Аляксій II|Аляксію II (Рыдыгеру)]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=107742 У Віцебску адкрылі помнік патрыярху Маскоўскаму Алексію ІІ], [[Наша Ніва]], 7 красавіка 2013 г.</ref>.
У 1990—2010-я гады назіраецца тэндэнцыя масавай замены Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату ў цэрквах старых 4-канцовых каваных крыжоў («сонцакрыжоў»), твораў беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на 8-канцовыя [[Праваслаўны крыж|праваслаўныя крыжы]]<ref name="dubianieckaja">Бурштын Я. [https://cet.eurobelarus.info/ru/news/2016/07/16/ryna-dubyanetskaya-dzyakuyuchy-namagannyam-rpts-pachynae.html Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа)] // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.</ref>. Таксама на маскоўскія замяняюцца традыцыйныя 4-канцовыя драўляныя прыдарожныя крыжы<ref name="baranouski">[[Ігар Бараноўскі|Бараноўскі І.]] [http://carkva-gazeta.by/index.php?num=557&year=2015 Грэка-католікі Берасьцейшчыны усталявалі крыж у Курапатах] // [[Царква (газэта)|Царква]]. 12 лістапада 2015 г.</ref>. У цэрквах вешаюць абразы з выявамі сям’і апошняга расейскага гаспадара [[Мікалай ІІ|Мікалая ІІ]], складаюць вершы пра «сьвятую Русь»<ref name="dubianieckaja"/>. У 2008 годзе ў вёсцы [[Крайск]]у [[Лагойскі раён|Лагойскага раёну]] Менскай вобласьці побач з царквой паставілі бюст Мікалаю II. Паводле мясцовых жыхароў, у Крайск пачалі прыязджаць людзі, якія вераць ня столькі ў Бога, колькі «ў Мікалая»<ref>Бартосік З. [https://www.svaboda.org/a/25475084.html Нашто ў Крайску бюст расейскаму цару?], [[Радыё Свабода]], 31 ліпеня 2014 г.</ref>. У 2009 годзе на тэрыторыі вайскова-забаўляльнага комплексу пад назвай «[[Лінія Сталіна]]» з бласлаўленьня кіраўніка экзархату [[Філарэт (Вахрамееў)|Філярэта (Вахрамеева)]] пачалі будаваць капліцу ў гонар [[Аляксандар Неўскі|Аляксандра Неўскага]]<ref>[https://news.tut.by/society/455103.html Бюст Сталина убрали от православной часовни на «Линии Сталина»], [[TUT.BY]], 7 ліпеня 2015 г.</ref>. 4 красавіка 2013 годзе ў Віцебску, на [[Прачысьценская гара|Прачысьценскай гары]] адкрылі помнік кіраўніку Маскоўскага патрыярхату [[Аляксій II|Аляксію II (Рыдыгеру)]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=107742 У Віцебску адкрылі помнік патрыярху Маскоўскаму Алексію ІІ], [[Наша Ніва]], 7 красавіка 2013 г.</ref>.


Пры выбары архітэктурных праектаў сучасных цэркваў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату ігнаруе традыцыі [[готыка|готыкі]] і [[барока]] — стыляў, у якіх праваслаўнае дойлідзтва на Беларусі дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх разьвязкаў і нацыянальнай самабытнасьці. Таксама адзначаецца нешматлікае і фрагмэнтарнае выкарыстоўваньне спадчыны [[Беларускае народнае дойлідзтва|народнага дойлідзтва]] з прыярытэтнай арыентацыяй на сярэднявечную архітэктуру [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]], што разьвівае архітэктурныя традыцыі, не ўласьцівыя беларускаму сакральнаму дойлідзтву<ref>Арабей В. Вобразна-стылістычныя рашэнні сучасных прыходскіх храмаў Беларускай праваслаўнай царквы (вопыт 1991—2013 гадоў) // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F. 2013.</ref>.
Пры выбары архітэктурных праектаў сучасных цэркваў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату ігнаруе традыцыі [[готыка|готыкі]] і [[барока]] — стыляў, у якіх праваслаўнае дойлідзтва на Беларусі дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх разьвязкаў і нацыянальнай самабытнасьці. Таксама адзначаецца нешматлікае і фрагмэнтарнае выкарыстоўваньне спадчыны [[Беларускае народнае дойлідзтва|народнага дойлідзтва]] з прыярытэтнай арыентацыяй на сярэднявечную архітэктуру [[Маскоўская дзяржава|Маскоўскай дзяржавы]], што разьвівае архітэктурныя традыцыі, не ўласьцівыя беларускаму сакральнаму дойлідзтву<ref>Арабей В. Вобразна-стылістычныя рашэнні сучасных прыходскіх храмаў Беларускай праваслаўнай царквы (вопыт 1991—2013 гадоў) // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F. 2013.</ref>.

Вэрсія ад 16:20, 5 сакавіка 2018

Каардынаты: 53°54′19″ пн. ш. 27°32′49″ у. д. / 53.90528° пн. ш. 27.54694° у. д. / 53.90528; 27.54694

Беларуская праваслаўная царква
Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату
Катэдра Беларускага экзархату
Катэдральны сабор Сашэсьця Сьвятога Духу (Менск, сакавік 2013 г.)
Абрэвіятура БПЦ
БЭ
Папярэднік Менская мітраполія
Дата ўтварэньня 16 кастрычніка 1989 (34 гады таму)
Юрыдычны статус рэлігійнае аб’яднаньне
Мэта пашырэньне праваслаўнай хрысьціянскай веры[1]
Штаб-кватэра Менск, Цэнтральны раён, вул. Вызваленьня, д. 10
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Экзарх Павал (Панамароў)
Кіраўнік справамі Сергій (Брыч)[2]
Старшыня Царкоўнага суду Гурый (Апалька)
Старшыня Рэвізійнай камісіі Аляксандар Вярбіла[3]
Асноўныя асобы Філарэт (Вахрамееў)
Кіроўны орган Сынод
Матчына кампанія Маскоўскі патрыярхат
Зьвязаныя кампаніі Менская япархія, Полацкая япархія
Сайт church.by

Белару́ская правасла́ўная царква́ (БПЦ), Белару́скі экзарха́т Маско́ўскага патрыяха́ту (БЭ МП) — рэспубліканскае рэлігійнае аб’яднаньне Беларусі, падразьдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ), заснаванае ў 1989 годзе. Складаецца з праваслаўных япархіяў у межах Беларусі. Дзейнасьць рэглямэнтуецца Статутам БПЦ і Статутам РПЦ (разьдзел ХII — «Экзархаты»[4]). У цяперашні час — адзіны экзархат у Маскоўскім патрыярхаце.

Згодна з Статутам РПЦ, найвышэйшая царкоўная ўлада ў экзархаце належыць мясцоваму сыноду пад старшынёўствам экзарха. Тым часам экзарх, япархіяльныя і вікарныя архірэі абіраюцца і прызначаюцца сынодам Маскоўскага патрыярхату. Апроч таго, Масква прымае пастановы аб ліквідацыі, перайменаваньні і зьмяненьні межаў экзархату, ажыцьцяўляе суд найвышэйшай інстанцыі, узгадняе і зацьвярджае Статут экзархату, пастановы аб утварэньні або ліквідацыі япархіяў[4].

Абвяшчае сябе адзінай кананічнай праваслаўнай царквой ў Беларусі, аднак на гэтую тэрыторыю таксама прэтэндуе кананічна ізаляваная Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква. Тым часам Усяленскі (Канстантынопальскі) патрыярхат вызнае Маскоўскі патрыярхат толькі ў межах 1589 году, калі заходняя граніца Маскоўскай дзяржавы прыкладна адпавядала сучаснай беларуска-расейскай граніцы. Гістарычная праваслаўная Літоўская мітраполія Канстантынопальскага патрыярхату ў 1596 годзе аднавіла еднасьць зь Сьвятым Пасадам і цяпер дзейнічае як Беларуская грэцка-каталіцкая царква.

Дзейнасьць

Паводле 9-га артыкула Статуту, Беларуская праваслаўная царква ажыцьцяўляе:

Кіраваньне

  • Сынод (грэц. Σύνοδος — сход). Паводле 14-га артыкула Статуту БПЦ, «складаецца з архірэяў (грэц. ἀρχι- + ἱερεύς — старэйшы жрэц), якія кіруюць праваслаўнымі япархіямі, разьмешчанымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Згодна з 17-м артыкулам, зацьвярджае статуты БПЦ, япархіяў і стаўрапігіяльных манастыроў. Выбірае епархіяльных архірэяў і стварае падпарадкаваныя ўстановы, у тым ліку прадпрыемствы. Зацьвярджае «Ўставу на царкоўны суд БПЦ». Прызначае рэктараў духоўных вучэльняў і ігуменаў манастыроў. Прызначае склад Рэвізійнай камісіі[1]. Згодна з 12-м пунктам XII артыкула «Экзархаты» Статута Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ), «Епархіяльныя і вікарныя архірэі Экзархату абіраюцца і прызначаюцца Сьвятым Сынодам (РПЦ) на прапанову Сынода Экзархату».
  • Экзарх (грэц. ἔξαρχος — намесьнік). Паводле Статута БПЦ, зьяўляецца архімандрытам Жыровіцкага манастыра Ўсьпеньня Багародзіцы (Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць). Склікае Сынод і зацьвярджае прысуджэньне царкоўных навуковых ступеняў і званьняў[1]. Згодна з 9-м пунктам XII артыкула «Экзархаты» Статута РПЦ, «Экзарх абіраецца Сьвятым Сынодам (РПЦ) і прызначаецца патрыяршым Указам».

На 2015 г. пры Сынодзе дзейнічала 17 аддзелаў і камісіяў:

  • Кіраўніцтва справамі Менскай экзархіі, Царкоўны суд, Выдавецкая рада;
  • 10 аддзелаў: 1) узаемін царквы і грамадзтва, 2) інфармацыйны, 3) манастыроў і манаства, 4) справаў моладзі, 5) рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, 6) царкоўнай дабрачыннасьці і грамадзкага служэньня, 7) паломніцкі, 8) узаемін з казацтвам, 9) узаемін з Узброенымі сіламі і іншымі вайсковымі фармаваньнямі Рэспублікі Беларусь, 10) турэмнага служэньня;
  • 4 камісіі: 1) кананізаваньня сьвятых, 2) рэвізійная, 3) узнагародаў, 4) пытаньняў сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства[5].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Праваслаўная царква на Беларусі
Катэдра Літоўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату ў Наваградку да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове ў 2-й пал. XIX ст.

Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату выводзіць сваю гісторыю з 992 году — часу заснаваньня Полацкай япархіі Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату. Аднак існаваньне Маскоўскай мітраполіі (папярэдніцы Маскоўскага патрыярхату) пачалося толькі па захопе Залатой Ардой Кіева ў 1240 годзе, калі загінуў мітрапаліт кіеўскі Ёсіф, а ў 1299 годзе мітрапаліт Максім перанёс сваю рэзыдэнцыю ўва Ўладзімер на Клязьме — бліжэй да ардынскай сталіцы Сараю. У 1352 годзе катэдру перанесьлі ў Маскву, пры гэтым тамтэйшыя мітрапаліты працягвалі тытулявацца «кіеўскімі». Тым часам самавольны перанос біскупскай катэдры не адпавядае царкоўным канонам, бо забараняецца правілам 82 Картагенскага сабору, таму такое тытуляваньне было некананічным[6]. Фактычная ліквідацыя Кіеўскай мітраполіі (бо мітрапаліт больш не знаходзіўся ў Кіеве) прычынілася да ўтварэньня асобных Маскоўскай і Наваградзкай (Літоўскай) мітраполіяў Канстантынопальскага патрыярхату.

У 1448 годзе Маскоўская мітраполія, якая пашыралася на тэрыторыю Маскоўскай дзяржавы і не датычылася Вялікага Княства Літоўскага, у аднабаковым парадку выйшла з-пад юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, за што праваслаўныя цэрквы перасталі лічыць яе кананічнай і вызначылі як схізму. Ужо ў 1459 годзе ў дакумэнце Маскоўскага сабору колішняя мітраполія называецца Маскоўскай царквой (рас. Церковь Московская)[7]. Кананічная ізаляцыя Маскоўскай царквы працягвалася 141 год і прычынілася да зьяўленьня ў яе богаслужбовай практыцы пэўных разыходжаньняў зь іншымі праваслаўнымі цэрквамі[8]. У 1588 годзе фактычны маскоўскі гаспадар Барыс Гадуноў запрасіў патрыярха канстантынопальскага Ерамію ў Маскву на перамовы пра магчымы пераезд з захопленага туркамі-асманамі Канстантынопалю. Аднак у самой Маскве Гадуноў на паўгода зьняволіў[9] патрыярха і такім чынам прымусіў яго ў 1589 годзе ня толькі вызнаць аўтакефалію Маскоўскай царквы, але і абвясьціць яе патрыярхатам. Разам з тым усе праваслаўныя прыходы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (у тым ліку сучаснай Беларусі) працягвалі знаходзіцца ў юрысдыкцыі Літоўскай (Кіеўскай) мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату, з чым Маскоўская царква на той час пагадзілася.

Царква Сьвятых Пятра і Паўла Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату ў Менску да (налева) і па (направа) маскоўскай перабудове

Па вайне з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у выніку якой Маскоўская дзяржава захапіла Кіеў, у 1685 годзе маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч даслаў ліст патрыярху канстантынопальскаму Якаву з просьбай перадаць Кіеўскую мітраполію Маскве, на што атрымаў адмову. Тады ён самавольна з парушэньнем царкоўных канонаў (у тым ліку 8-га правіла III Усясьветнага Сабору і 2-га правіла II Усясьветнага Сабору[8]) ажыцьцявіў гвалтоўны перавод праваслаўных прыходаў, што знаходзіліся на заваяванай тэрыторыі Рэчы Паспалітай, пад уладу Маскоўскага патрыярхату. Па сьмерці патрыярха Якава ў 1686 годзе Аляксей Міхайлавіч зьвярнуўся да ўладаў Асманскай імпэрыі, на тэрыторыі якой на той час была рэзыдэнцыя патрыярха канстантынопальскага, і прапанаваў ім мір. Адзінай умовай была згода з боку новага патрыярха Дыянісія на перавод Кіеўскай мітраполіі ў юрысдыкцыю Масквы[10]. Неўзабаве той мусіў падпадаркавацца асманскім уладам і выдаў адпаведную грамату, за што атрымаў матэрыяльную ўзнагароду[11]. Аднак ужо ў 1687 годзе Канстантынопальскі сабор асудзіў патрыярха Дыянісія за адмову ад Кіеўскай мітраполіі на карысьць Масквы і пазбавіў яго патрыяршага пасаду за сыманію (хабарніцтва). Хоць выдадзеная на загад сьвецкіх уладаў грамата Дыянісія ня можа лічыцца кананічным дакумэнтам[12], з гэтага часу Кіеўская мітраполія апынулася дэ-факта ў складзе Маскоўскага патрыярхату. З утварэньнем у 1721 годзе «Сьвяцейшага кіроўнага сыноду», аднаго зь міністэрстваў Расейскай імпэрыі, Кіеўская мітраполія трапіла пад яго фактычную ўладу. Па падзелах Рэчы Паспалітай Маскоўская (Грэцка-Расейская) царква «Сьвяцейшага кіроўнага сыноду» атрымала на землях Беларусі паноўны статус. У 1839 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі Кіеўскую мітраполію Сьвятога Пасаду, да якой належалі каля 80% жыхароў Беларусі[13]. Усіх беларускіх вернікаў-уніятаў прымусова перавялі пад уладу «Сьвяцейшага кіроўнага сыноду». Пра зьдзекі зь беларусаў-уніятаў пісалі дзеячы расейскай культуры — Леў Талстой, Аляксандар Герцэн[14]. Захаваліся шматлікія сьведчаньні фізычнага гвалту і прымусу з боку царскіх уладаў[15]:

« З боку грамадзянскага начальства катаваньнем камандаваў акруговы Навіцкі. Гэты паліцэйскі апостал сек людзей датуль, пакуль катаваны не згаджаўся прыняць прычасьце ад праваслаўнага папа. Адзін чатырнаццацігадовы хлопчык па дзьвюх сотнях розгаў адмовіўся ад такіх зносінаў з Хрыстом. Яго зноў пачалі секчы, і толькі тады, саступаючы страшнага болю, ён пагадзіўся. Праваслаўная царква перамагла![16] »
Характэрная царква-мураўёўка ў Бабруйску з маскоўскімі купаламі-цыбулінамі, шатрамі, какошнікамі і інш.

У XIX ст. улады Расейскай імпэрыі даручылі «Сьвяцейшаму кіроўнаму сыноду» галоўную ролю ў маскалізацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў. У 1840 годзе выйшла забарона прамаўляць па-беларуску царкоўныя казаньні. Япіскапы патрабавалі ад сьвятароў і іхных жонак карыстацца расейскай мовай і ў прыватным жыцьці, каб даць прыклад парафіянам[15]. Шырокую вядомасьць атрымаў дэвіз Мураўёўва-вешальніка: «Што не дарабіў расейскі штык — даробіць расейская школа і царква». З 1860-х гадоў пачалося масавае руйнаваньне помнікаў царкоўнай архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, замест якіх будаваліся мураўёўкі.

Па распадзе Расейскай імпэрыі (1917 год) 23 ліпеня 1922 году менскі япіскап Мэльхісэдэк (Паеўскі) склікаў зьезд япархіі, які абвясьціў у катэдральным саборы аб стварэньні незалежнай ад Маскоўскай патрыярхіі Беларускай мітраполіі (Менск, Беларуская ССР)[17]. У 1924 годзе Ўсяленскі патрыярх Рыгор VII надаў аўтакефалію Польскай праваслаўнай царкве, у склад якой увайшла значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь зь Віленшчынай. У сваім томасе ён заявіў, што[18]

« аддзяленьне ад Нашага Пасаду Кіеўскай мітраполіі і залежных ад яе праваслаўных мітраполіяў Літвы і Польшчы, а роўна далучэньне іх да Маскоўскага патрыярхату наступіла не паводле кананічных правілаў, а таксама не было выканана ўсё тое, што было ўстаноўлена адносна поўнай царкоўнай аўтаноміі кіеўскага мітрапаліта, які насіў тытул экзарха Ўсяленскага Пасаду. »

У 1927 годзе Беларуская мітраполія абвясьціла аўтакефалію[19], аднак у выніку пашыраных з 1935 году рэпрэсіяў супраць сьвятарства на 22 чэрвеня 1941 году ў БССР не засталося легальна адчыненых цэркваў[20]. У часы Другой сусьветнай вайны царква аднавіла сваю дзейнасьць. 30 жніўня — 2 верасьня 1942 году ў Менску адбыўся Ўсебеларускі царкоўны сабор, які зацьвердзіў статут Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, але адклаў кананічнае абвяшчэньне аўтакефаліі да вызнаньня яе памеснымі праваслаўнымі царквамі (артыкул 113 Статуту), якога аднак не адбылося. Яшчэ раз БАПЦ (на эміграцыі) заснаваў у месьце Канстанцы (Нямеччына) у чэрвені 1948 году япіскап УАПЦ С. Ахаценка, які знаходзіўся пад анатэмай канстантынопальскага патрыярха.

У 1939 годзе па далучэньні Заходняй Беларусі і Ўкраіны да СССР утварыўся экзархат Заходніх Беларусі і Ўкраіны Маскоўскага патрыярхату на чале з архіяпіскапам Панцеляймонам (Ражноўскім). У 1943 годзе пры спрыяньні Сталіна ў Маскве прайшоў Сабор япіскапаў РПЦ, на якім адбылася зьмена другой афіцыйнай назвы Маскоўскага патрыярхату — з Расейскай праваслаўнай царквы (рас. Российская православная церковь) на «Рускую праваслаўную царкву» (рас. Русская православная церковь)[8]. Тытул прадстаяцеля царквы зьмянілі з Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Расеі (рас. Патриарх Московский и всея России) на «Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі» (рас. Патриарх Московский и всея Руси). Пытаньне аб назьве патрыярхату ўзьняў Сталін, аднак паводле афіцыйнай вэрсіі[21], сам тытул прапанаваў новы патрыярх Сергій (Старагародзкі), Сталін нібы толькі пагадзіўся з прапановай і дадаў, што «гэта слушна».

Утварэньне Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату (іншая афіцыйная назва — Беларуская праваслаўная царква) адбылося на Архірэйскім саборы Расейскай праваслаўнай царквы, які праходзіў 9—11 кастрыніка 1989 году. 16 кастрычніка 1989 году Сынод Маскоўскага патрыярхату прызначыў экзархам усяе Беларусі Філарэта (Вахрамеева)[22], ураджэнца Масквы. У пачатку 1990-х гадоў, калі іншыя цэрквы ў юрысдыкцыі Маскоўскага патрыярхату дабіліся ад яго пэўнай самастойнасьці, Філарэт (Вахрамееў) чыніў супраціў гэтаму працэсу ў Беларусі[23].

У 1990-я гады ў лісьце патрыярху маскоўскаму Аляксію (Рыдыгеру) Усяленскі патрыярх Дзімітры заявіў, што Канстантынопаль вызнае Маскоўскі патрыярхат у межах 1589 году, гэта значыць без тэрыторыі Беларусі, Украіны, Балтыі і Смаленшчыны, якія на той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Наступны патрыярх Барталамей дадаў, што[24]

« РПЦ бесьперапынна ўрывалася ў краіны, якія знаходзяцца пад духоўнай юрысдыкцыяй Канстантынопалю, менавіта ў Эстонію, Вугоршчыну і іншыя краіны, робячы гэта заўсёды з дапамогай узброенай сілы савецкай арміі. »

25 сьнежня 2013 году Сынод Маскоўскага патрыярхату прызначыў кіраўніком Беларускага экзархату мітрапаліта разанскага Паўла (Панамарова), ураджэнца Караганды і грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі. Тым часам закон Беларусі «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях» у артыкуле 13 забараняе кіраваць рэлігійнымі арганізацыямі іншаземцам[25]. 16 сьнежня 2014 году Павал (Панамароў) заявіў пра намер хадайнічаць перад патрыярхам аб наданьні Беларускаму экзахату статусу самакіравальнай царквы ў складзе Маскоўскага патрыярхату на ўзор Латвіі, Малдовы і Эстоніі. Гэтую ініцыятыву падтрымаў беларускі эпархіяльны сход[23]. Аднак ужо 18 студзеня 2015 году Павал (Панамароў) абвясьціў, што здымае тэму самакіраванасьці экзархату на бліжэйшыя 25—50 гадоў[26].

Біблійная камісія

У 1989 годзе беларускі экзарх Філарэт стварыў Біблійную камісію для перакладу кніг Сьвятога Пісаньня на сучасную беларускую мову[27]. У 1991 годзе выйшаў беларускі пераклад Біблійнай камісіі Эвангельля паводле Мацьвея. Праз некалькі гадоў па-беларуску выйшлі астатнія тры Эвангельлі паводле Марка, Лукі і Яна. Пазьней надрукавалі кнігу Дзеяньняў апостальскіх. Усе гэтыя выданьні былі 4-моўнымі і зьмяшчалі па парадку: арыгінальны старажытнагрэцкі тэкст, царкоўнаславянскі, расейскі сынадальны пераклад 19-га стагодзьдзя і беларускі пераклад Біблійнай камісіі. У 2007 годзе выдалі па-беларуску богаслужэбнае Эвангельле ўсіх 4-х апосталаў-эвангелістаў. Выданьне зьмяшчала пазнакі ўрыўкаў, якія варта зачытваць сьвятарам у вызначаныя дні цягам году, таму стала выкарыстоўвацца ў цэрквах пры набажэнстве[28].

2 верасьня 2017 году на Дні беларускага пісьменства ў Полацку беларускі экзарх Павал прадставіў «Новы Запавет Госпада нашага Ісуса Хрыста» ў новым перакладзе на беларускую мову[29]. Пераклад з арыгінальнага старажытнагрэцкага тэксту ажыцьцявіла Біблійная камісія Беларускай праваслаўнай царквы, у склад якой увайшлі 6 асобаў: протаярэй Сергій Гардун, кандыдат багаслоўя протаярэй Аляксандар Пачопка, бакаляўр багаслоўя Іван Чарота, доктар філялягічных навук Уладзімер Васілевіч, кандыдат філялягічных навук Алесь Кароль і кандыдатка багаслоўя Тацяна Матрунчык. Выданьне на царкоўныя грошы выйшла накладам у 6000 асобнікаў з выявай Эўфрасіньнеўскага крыжа на вокладцы[28].

Япархіі і манастыры

БПЦ утвараюць 11 япархіяў. На 7 студзеня 2012 году дзейнічала 34 манастыры (16 жаночых, 7 мужчынскіх). У тым ліку:

Прыходы

На 7 студзеня 2012 г. экзархат налічваў 1555 прыходаў. Послух несьлі 14 архірэяў (у тым ліку 3 вікарыі), 1485 сьвятароў і 166 дыяканаў. Дзейнічала звыш 100 брацтваў і сястрыцтваў.

Адукацыя

Дзейнічаюць наступныя навучальныя ўстановы:

Выданьні

Часопісы

Выдаюцца часопісы:

  • «Веснік Беларускага экзархата»;
  • «Минские епархиальные ведомости»;
  • «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце»;

Газэты

Друкуюцца газэты:

  • «Могилевские епархиальные ведомости»;
  • «Преображение»;
  • «Царкоўнае слова» і інш.

Крытыка

Зьнішчэньне гістарычна-культурных каштоўнасьцяў

Асноўны артыкул: Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатам
Беларускі купал-баня (4-канцовы грэцкі крыж) і расейская цыбуліна (8-канцовы праваслаўны крыж)

Па актывізацыі рэлігійнага жыцьця ў 1990-я гады масавы характар набылі перабудовы помнікаў сакральнай архітэктуры, якія знаходзяцца ў валоданьні Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. Гэтыя перабудовы выконваюцца з парушэньнем дзейнага заканадаўства ў сфэры аховы помнікаў і характарызуюцца мэтанакіраваным насаджэньнем пазалочаных купалоў-цыбулінаў, зьмяненьнем аўтэнтычнага выгляду асобных архітэктурных элемэнтаў, выкарыстаньнем недапушчальных пры рэстаўрацыі будаўнічых матэрыялаў і мэтодык.

Выкінуты на сьмецьце аўтэнтычны 4-канцовы грэцкі крыж з царквы ў Велямічах, заменены на 8-канцовы праваслаўны крыж

У 2004 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Філарэт (Вахрамееў) накіраваў ліст старшыню менскага гарвыканкаму Паўлаву, у якім выступіў з ініцыятывай замест аднаўленьня царквы Сьвятога Духа, унікальнага помніка архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнэсансу, збудаваць на месцы яе падмуркаў і крыптаў новую капліцу Маскоўскага патрыярхату. Яшчэ адну капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага ён прапанаваў паставіць на месцы падмуркаў Малога гасьцінага двара[31].

Пятніцкая царква ў Чарнаўчыцах: выгляд да (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)

У ліпені 2007 году на тэрыторыі Магілёўскага Замчышча спынілася будаваньне «храма-помніка» Маскоўскага патрыярхату ў імя «Святых царственных мучеников и новомучеников и исповедников XX века», адноўленае без узгадненьня з археолягамі ў сярэдзіне чэрвеня таго ж году. Паводле факту будаваньня распачалі крымінальную справу. Загаднік катэдры археалёгіі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк паказвае на тое, што стаўленьне да замчышча было барбарскім:

« Ужо можна адкрыць ува ўнівэрсытэце адмысловую выставу знаходак з тых рэчаў, якія пасьпелі ўратаваць як на Замчышчы, так і на сьметніку, куды будаўнікі вывезлі частку культурнага слою. Гэта, акрамя мэталічных рэчаў і керамікі ХІІ—ХVII стагодзьдзяў, таксама і сэнсацыйная знаходка – невялікі абразок, які датуецца ХІ стагодзьдзем. »

Ігар Марзалюк назваў гэта наўмысным зьнішчэньнем нацыянальнага помніка археалёгіі[32]. Апроч таго, рэканструкцыя закранула магілёўскі манастыр Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры самабытнага магілёўскага барока XVII—XVIII стагодзьдзяў. Так, у 2008 годзе на ягоную браму, накрытую дахоўкай, паставілі пазалачоны купал-цыбуліну з 8-канцовым праваслаўным крыжом.

Юр'еўская царква ў Валавелі: выгляд да (налева) і па сучаснай маскоўскай перабудове (направа)

У 2008 годзе ў Менску пры будаваньні Асьветнага цэнтру Маскоўскага патрыярхату на тэрыторыі Высокага Места і вуліцы Зыбіцкай не праводзіліся належныя археалягічныя раскопкі, у выніку чаго былі непапраўна пашкоджаныя і страчаныя культурныя пласты ХІ—ХІХ стагодзьдзяў[33].

Узьвіжанская царква ў Гошчаве: выгляд да (налева) і па маскоўскай перабудове (направа)

У 2008 годзе ў Клецку настаяцель мясцовага прыходу Беларускага экзархату, які займае будынак колішняга дамініканскага касьцёла (гістарычна-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі) Мацьвей Белавус самавольна паставіў над дахам купал-цыбуліну з 8-канцовым крыжам агульнай вышынёй 6 мэтраў. Будаўнічыя працы праводзіліся насуперак лісту Міністэрства культуры, у якім паведамлялася, што дзеяньні Белавуса пярэчаць заканадаўству, бо яны непазьбежна вядуць да зьмены вонкавага выгляду помніка[34]. У 2010 годзе стала вядома, што Белавус паставіў на колішні касьцёл яшчэ два купалы-цыбуліны[35].

У 2009 годзе ў в. Гошчаве ў выніку несанкцыянаваных рамонтных работаў (праект рэканструкцыі не ўзгадняўся зь Міністэрствам культуры[36]) на царкве Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (гістарычна-культурная каштоўнасьць 3-й катэгорыі), праведзеных мясцовым сьвятаром Беларускага экзархату, над дахам зьявіліся купалы-цыбуліны ў маскоўскім стылі. А адзін купал зьявіўся там, дзе яго ніколі не было. Такім чынам помнік незваротна страціў свае адметныя архітэктурныя і мастацкія рысы, што ставіць пад сумнеў яго ахоўны статус[37]. Рэканструкцыя непарыўна зьмяніла вонкавы выгляд помніка, яго канструкцыі, мастацка-архітэктурнае аздабленьне, што зьяўляецца парушэньнем артыкулаў 27; 28; 29; 32; 33; 36; 37; 45 Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» ад 9 студзеня 2006 году[36].

У 2009 годзе ў в. Велямічах у выніку рэканструкцыі царквы Сьвятога Прарока Ільлі (гістарычна-культурная каштоўнасьць 2-й катэгорыі), якую праводзіць мясцовы прыход Беларускага экзархату, адбылося зьнішчэньне барокавых купалоў на вежах і каваных 4-канцовых крыжоў з заменай іх маскоўскімі пазалачонымі цыбулепадобнымі купаламі і 8-канцовымі крыжамі[38].

У чэрвені 2010 году грамадзкасьць даведалася пра тое, што ў выніку рэканструкцыі, якую праводзіць Беларускі экзархат у Наваградку, на вежы царквы Сьвятых Барыса і Глеба (гістарычна-культурная каштоўнасьць 1-й катэгорыі) плянуецца паставіць какошнікі з шатрамі, завершанымі залатымі цыбулепадобнымі купаламі[39]. З нагоды зьнішчэньня аўтэнтычнага выгляду гэтага і іншых помнікаў беларускай архітэктуры філёзафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў зьвярнулася ў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з зваротам, у якім патрабуюць спыніць разбурэньне беларускай гістарычна-культурнай спадчыны[40]:

« Лічым сваім маральным абавязкам апэляваць да грамадзянскай і культурніцкай супольнасьці краіны з мэтаў выказаць рашучы пратэст супраць антыкультурнай, антыбеларускай дзейнасьці РПЦ. Зьвяртаем таксама ўвагу на тое, што разбурэньне аўтахтоннай культуры і беларускіх гістарычных помнікаў — адна з праяваў тыповай каляніяльнай палітыкі, што расейскія ўлады ажыцьцяўлялі цягам некалькіх мінулых стагодзьдзяў у акупаванай і далучанай да імпэрыі Беларусі. Цяпер гэтую палітыку працягвае РПЦ. Мы патрабуем спыніць разбурэньне нашай спадчыны! »

Аднак нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці, у лістападзе таго ж году, купалы-цыбуліны зьявіліся на вежах помніка. У зьвязку з гэтым старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч зьвярнуўся зь лістом у Міністэрства культуры з просьбай спыніць працы ў Наваградку. Ён прасіў распачаць у адносінах да прыходу царквы і адказных супрацоўнікаў Наваградзкага райвыканкаму адміністрацыйную справу. Апроч таго, А. Астаповіч зьвярнуўся ў наваградзкую пракуратуру[41].

З 2010-х гадоў антырэстаўрацыйная актыўнасьць Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату набыла беспрэцэдэнтныя маштабы[42], параўнальныя зь дзейнасьцю Мураўёўва-вешальніка ў справе маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. У выніку праведзеных рэканструкцыяў аўтэнтычны выгляд страцілі цэрквы ў Амсьціславе, Безьдзежы, Валавелі, Войскай, Дамашанах, Малых Лядах, Новым Сьвержані, Опалі, Пацавічах, Покрах, Слуцку, Талачыне, Трабах, Чарнаўчыцах, Чашніках, Шумаках, манастыр у Горадні, колішнія касьцёлы ў Астроўне, Малых Шчытніках, Сёмкавым Гарадку і Слоніме. Нягледзячы на звароты ў праваахоўныя органы, усе памянёныя выпадкі засталіся беспакараннымі.

26 сакавіка 2016 годзе кіраўнік Беларускага экзархату Павал (Панамароў) накіраваў віцэ-прэм’еру Беларусі афіцыйны зварот, у якім просіць пазбавіць статусу гістарычна-культурнай каштоўнасьці тры будынкі XIX ст. у Менску з наступным абгрунтаваньнем: «паколькі яны ня маюць ніякага гістарычнага значэньня і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасьці»[43].

Насаджэньне расейскай культуры і архітэктуры

Царква ў сяле Каломенскім (Падмаскоўе), збудаваная ў 1532 г., і новы сабор Беларускага экзархату МП у Менску

У 1990—2010-я гады назіраецца тэндэнцыя масавай замены Беларускім экзархатам Маскоўскага патрыярхату ў цэрквах старых 4-канцовых каваных крыжоў («сонцакрыжоў»), твораў беларускага народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, на 8-канцовыя праваслаўныя крыжы[44]. Таксама на маскоўскія замяняюцца традыцыйныя 4-канцовыя драўляныя прыдарожныя крыжы[45]. У цэрквах вешаюць абразы з выявамі сям’і апошняга расейскага гаспадара Мікалая ІІ, складаюць вершы пра «сьвятую Русь»[44]. У 2008 годзе ў вёсцы Крайску Лагойскага раёну Менскай вобласьці побач з царквой паставілі бюст Мікалаю II. Паводле мясцовых жыхароў, у Крайск пачалі прыязджаць людзі, якія вераць ня столькі ў Бога, колькі «ў Мікалая»[46]. У 2009 годзе на тэрыторыі вайскова-забаўляльнага комплексу пад назвай «Лінія Сталіна» з бласлаўленьня кіраўніка экзархату Філярэта (Вахрамеева) пачалі будаваць капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага[47]. 4 красавіка 2013 годзе ў Віцебску, на Прачысьценскай гары адкрылі помнік кіраўніку Маскоўскага патрыярхату Аляксію II (Рыдыгеру)[48].

Пры выбары архітэктурных праектаў сучасных цэркваў Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату ігнаруе традыцыі готыкі і барока — стыляў, у якіх праваслаўнае дойлідзтва на Беларусі дасягнула высокага ўзроўню архітэктурна-мастацкіх разьвязкаў і нацыянальнай самабытнасьці. Таксама адзначаецца нешматлікае і фрагмэнтарнае выкарыстоўваньне спадчыны народнага дойлідзтва з прыярытэтнай арыентацыяй на сярэднявечную архітэктуру Маскоўскай дзяржавы, што разьвівае архітэктурныя традыцыі, не ўласьцівыя беларускаму сакральнаму дойлідзтву[49].

Супрацоўнікі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Беларускай Акадэміі навук крытыкуюць Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату за прыярытэтнае будаваньне цэркваў у стылістыцы, уласьцівай не беларускай, а расейскай архітэктуры[50]:

« <...> небясьпеку выклікаюць сёньняшнія памкненьні праваслаўнага духавенства прарасейскай арыентацыі прыўнесьці ў беларускі ляндшафт драўляныя царкоўныя формы новаерусалімскіх храмаў, помнікаў Архангельску ці Валагодзкага краю. Ігнараваньне выпрацаваных стагодзьдзямі мясцовых традыцыяў і навязваньне аб'ёмаў і формаў, не ўласцівых тутэйшаму дойлідзтву, разбурае тую натуральную гармонію, што склалася на працягу стагодзьдзяў народнага жыцьця. »
Царква ў сяле Гаўрылаўскім (Архангельская вобласьць), збудаваная ў 1743 г., і новая царква БЭ МП у Менску

Паводле філёзафа і тэоляга Ірыны Дубянецкай, заказьнікі даводзяць да архітэктараў адмысловую ўстаноўку, каб тыя не праектавалі праваслаўныя цэрквы ў беларускім стылі[44]. Мастак і этнакультуроляг Тодар Кашкурэвіч паказвае на тое, што Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату працуе на геапалітычныя інтарэсы Расейскай Фэдэрацыі[51], і праводзіць паралель паміж «мураўёўкамі» і сучаснай царкоўнай архітэктурай Маскоўскага патрыярхату на Беларусі:

« <...> гэта, я б сказаў, усьвядомлены культурны аспэкт. Мы маем справу з тэндэнцыяй: прасоўваньнем пэўнага стылістычнага моманту як вельмі істотнага ідэалягічнага. Карані цягнуцца з Масквы. Уся Беларусь — цэнтральныя гарады, цэнтральныя дарогі — застаўленыя рускай праваслаўнай царквой у псэўдарускім стылі. Амаль у тым жа кшталце, як у ХІХ ст. рабіліся «мураўёўкі». Яны вельмі добра разумеюць палітычны патэнцыял гэтага стылістычнага моманту: «грыбы» паставяць — пазначаць сваю тэрыторыю ўплыву. Як сабака меціць дрэвы. Гэта агромністы палітычны капітал, які вымяраецца нават грашовым эквівалентам. »

Тодар КашкурэвічДрама Гародні: нацыянальны праект як гульні ўлады // «Наше мнение», 12 чэрвеня 2007.

Экстрэмізм і зьвязкі з расейскімі нэанацыстамі

Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату крытыкуюць за магчымы ўдзел у падрыхтоўцы да гібрыднай вайны Расеі супраць Беларусі паводле ўкраінскага сцэнару[52].

Вонкавыя выявы
Скандал зь Мільчаковым
Мільчакоў з галавой шчаня (рэтуш)
Мільчакоў з свастыкай Трэцяга Райху
Мільчакоў у якасьці інструктара на зборах
Беларускія дзеці на вайсковых зборах у Мільчакова

У сьнежні 2015 году выявілася, што пры Гарадзенскай япархіі Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату існуюць вайсковыя клюбы («Дружына» пры царкве Божага Яўленьня ў Шчучыне, «Славяне» пры катэдральным саборы Покрыва Багародзіцы ў Горадні і інш.), куды набіраюць цяжкіх падлеткаў векам 13—15 гадоў і рыхтуюць зь іх «воінаў Хрыста». Пры гэтым дзеці праходзяць узброеную падрыхтоўку пад кіраўніцтвам інструктараў, якія публічна заклікаюць да ліквідацыі Беларускай дзяржаўнасьці. Апроч таго, на афіцыйнай інтэрнэт­-старонцы клюбаў зьмяшчаецца рэкляма баевікоў нэанацысцкай арганізацыі Расейскага нацыянальнага адзінства, у якой добраахвотнікаў запрашаюць на вайну «ў абарону расейцаў на тэрыторыі былой Украіны»[53]. У студзені 2016 году беларускі блогер Эдуард Пальчыс выявіў 6 сьвятароў Беларускага экзархату Маскоўскага патрвярхату, якія на сваіх старонках у сацыяльных сетках усхваляюць сталінізм, расейскіх баевікоў і адмаўляюць існаваньне беларусаў як асобнай нацыі[54].

У траўні 2016 году разгарэўся чарговы скандал з прычыны ўдзелу беларускіх дзяцей з вайсковых клюбаў пры цэрквах Віцебскай япархіі Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату (Талачынскае «Праваслаўнае ваенна-патрыятычнае братэрства імя сьвятых благаверных князёў Барыса і Глеба прыхода храма Ўвядзеньня ўва храм Прасьвятой Багародзіцы», Друцкі «Праваслаўны ваенна-патрыятычны клуб імя Архангела Міхаіла» і інш.) у вайсковых лягерах на тэрыторыі Расеі, дзе заняткі праводзілі нэанацысты, у тым ліку Аляксей Мільчакоў, вядомы фотасэсіяй з адразаньнем галавы шчаню («сабакі ня толькі сябры чалавека, але і выдатны шашлычок», — пісаў на сваёй старонцы Укантакце Мільчакоў і заклікаў забіваць ня толькі жывёлаў, але і бамжоў) і фатаздымкамі на фоне зьнявечаных целаў украінскіх салдатаў (з выразанымі на тварах 8-канцовымі свастыкамі і адрэзанымі вушамі)[55].

Вонкавыя выявы
Скандал з Бурыкіным
Бурыкін у расе на зборах РНЕ
Бурыкін на зборах РНЕ у якасьці духоўніка
Бурыкін з набітымі свастыкай і арлом Трэцяга Райху
Карціна аўтарства Бурыкіна, дзе ён у форме нацысцкіх СС
Бурыкін вучыць нацысцкаму прывітаньню свайго малалетняга сына

18 лістапада 2016 году стала вядома, што праваахоўныя органы Беларусі затрымалі сьвятара Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, ураджэнца і грамадзяніна Расеі Канстанціна Бурыкіна. Паводле афіцыйнай вэрсіі, падставай да затрыманьня стала захоўваньне зброі. У дадатак высьветлілася, што Бурыкін спавядаў нацысцкія погляды — нават калі атрымаў царкоўны сан (без сканчэньня сэмінарыі, за абяцаньне збудаваць царкву Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату ў Гатаве). Захаваліся фотаматэрыялы, дзе Бурыкін як сьвятар Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату бярэ ўдзел у вайсковых зборах расейскіх нэанацыстаў у якасьці духоўніка. Апроч таго, у РНЕ Бурыкін набіў сабе вялікую свастыку на грудзях і арла Трэцяга Райху на плячы. У вялікім пакоі кватэры Бурыкіна, якую ён збудаваў ужо па атрыманьні сьвятарства, вісіць люстра ў выглядзе свастыкі[56]. 12 сьнежня газэта Наша Ніва атрымала доступ да фотакопіі карціны аўтарства Бурыкіна, дзе ён выяўляецца ў форме нацысцкіх СС, і іншых фотаматэрыялаў, якія пацьвярджаюць захапленьне сьвятара ідэалёгіяй нацызму[57]. 10 ліпеня 2017 году суд вызнаў Бурыкіна вінаватым у незаконным захоўваньні зброі і боепрыпасаў і асудзіў да 3 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму[58].

10 верасьня 2017 году ў Сьвята-Елісавецінскім жаночым манастыры, вядомым сваёй камэрцыйнай дзейнасьцю[59], адбылася сустрэча з «падпалкоўнікам расейскага ГРУ» Антонам Маньшынам, які заклікаў прысутных мужчынаў да ўдзелу ў вайне «за Сьвятую Русь». Паводле Маншына «тэрарызм прыдумалі амэрыканцы і брытанцы, каб хутчэй распачаць Трэцюю сусьветную вайну, каб зьнішчыць Расею». У залі прысутнічала пад сотню чалавек, у тым ліку манашкі, а таксама бацькі з дзецьмі. Ніводны з прысутных не запярэчыў выступоўцу і не спыніў сустрэчы[60]. Па пашырэньні ў мас-мэдыя інфармацыі пра выступ Маньшына, рэдактарка сайту манастыра інакіня Іаанна заявіла, што «гэта была памылка» і «непрыемная гісторыя». Тым часам манашка Елізавета, якая ладзіла сустрэчу, адмовілася камэнтаваць яе зьмест[61].

27 лістапада 2016 году ў Менску ў царкве Покрыва Багародзіцы з бласлаўленьня мітрапаліта Паўла (Панамарова) прайшла канфэрэнцыя «Готов собою жертвовать...»[62] (пазыцыянавалася арганізатарамі як навуковая), прысьвечаная памяці Мураўёва-вешальніка, якога назвалі «яскравай і выдатнай асобай». Загаднік катэдры царкоўнай гісторыі Менскай духоўнай сэмінарыі протаярэй Аляксандар Раманчук выступіў з дакладам, у якім разглядаў маральна-этычны аспэкт учыненага на загад Мураўёва публічнага забойства 8 каталіцкіх сьвятароў за «вуснае злачынства» — чытаньне ў касьцёлах Маніфэста нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. У сваім дакладзе ён прыйшоў да наступнай высновы[52][63]:

« Фактычна ён паставіў пытаньне, ці мае ў вачах Бога расейскі праваслаўны сьвет такую каштоўнасьць, каб дзеля яго караць сьмерцю каталіцкіх сьвятароў. Быўшы праваслаўным вернікам, ён адказаў на гэтае пытаньне станоўча і выканаў прысуды. Такім чынам ён пагадзіўся ў поўнай ступені несьці адказ за свае дзеяньні перад Богам у пытаньні выратаваньня душы. Такім чынам, мы ня можам адмаўляць, што граф Мураўёў, расстраляўшы 8 каталіцкіх ксяндзоў, выступіў у ролі расейскага рэлігійнага і нацыянальнага лідэра і тым зьдзейсьніў асабісты духоўны подзьвіг самаахвярнасьці. »
Вонкавыя відэафайлы
Інтэрвію Паўла (Панамарова)

Цяперашні кіраўнік Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату Павал (Панамароў) у 2011 годзе атрымаў вядомасьць сваім інтэрвію, у якім заяўляе пра гатоўнасьць Расеі «адкрыць чарнобыльскі кранік», каб пакараць сваіх супраціўнікаў. Ён мяркуе, што для большасьці расейцаў «жыцьцё і ламанай капейкі не каштуе»[64].

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в г Статут Рэспубліканскага рэлігійнага аб’яднаньня «Беларуская праваслаўная царква — Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату» (рас.) // Беларускі экзархат, 2006 г. Праверана 5 жніўня 2017 г.
  2. ^ Сынод // Беларуская Праваслаўная Царква, 2015 г. Праверана 5 жніўня 2017 г.
  3. ^ Кантакты // Беларуская праваслаўная царква, 7 чэрвеня 2017 г. Праверана 5 жніўня 2017 г.
  4. ^ а б Статут РПЦ. Разьдзел XII. Экзархаты (рас.)
  5. ^ Сынадальныя аддзелы і камісіі // Беларуская праваслаўная царква, 2015 г. Праверана 5 жніўня 2017 г.
  6. ^ Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. — Минск: Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, 1990. С. 88.
  7. ^ Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. — Минск: Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, 1990. С. 116.
  8. ^ а б в Мицик Ю. Московський Патріархат // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. С. 87.
  9. ^ Саган О. Вселенське православ'я. Суть. Історія. Сучасні реалії. — Київ. Світ знань. 2004. С. 486.
  10. ^ Патріархат-рейдер [1] // Український тиждень, № 6 (171), 11.02.2011
  11. ^ Мицик Ю., Солодкий П. Історія і сучасність українського православ'я, Українська Правда, 25.07.2013.
  12. ^ Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. — Минск: Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, 1990. С. 209.
  13. ^ Паноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 140.
  14. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  15. ^ а б Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
  16. ^ Герцен А. Секущее православие // «Колокол» № 27, 1858.
  17. ^ Мартос А. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. — Буэнос-Айрес, 1966. — Минск: Белорусский Экзархат Русской Православной Церкви, 1990. С. 260.
  18. ^ Сідарэвіч А. Беларусь, Літва і Ўкраіна – ня вотчыны РПЦ, Царква, 8 верасьня 2011 г.
  19. ^ Антонаў В. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква // БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 406.
  20. ^ Пазьняк З. Аўтакефалія // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: Беларускія ведамасьці, 2003. — С. 104-107. — 144 с. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-X
  21. ^ Одинцов М.И. Русские патриархи ХХ века. М.: Изд-во РАГС, 1994. С. 290 [2].
  22. ^ Беларускі экзархат // Беларуская праваслаўная царква, 22 чэрвеня 2015 г. Праверана 5 жніўня 2017 г.
  23. ^ а б Гезгала С. Тэолаг, блізкі да патрыярха Кірыла, рэзка крытыкуе намер БПЦ прасіць самакіраванасці // Наша Ніва, 19 сьнежня 2014 г.
  24. ^ Канфлікты і рознагалосьсі паміж праваслаўнымі цэрквамі, Радыё Свабода, 31 студзеня 2004 г.
  25. ^ Мітрапаліт Павел ня мае і ня будзе атрымліваць беларускага грамадзянства, хоць абавязаны, Радыё Свабода, 7 кастрычніка 2016 г.
  26. ^ Мітрапаліт Павел: «Тэма самакіраванасці БПЦ здымаецца з парадку дня» // Наша Ніва, 18 студзеня 2015 г.
  27. ^ Архіпастыр і Беларусь // Зьвязда : газэта. — 20 сакавіка 2010. — № 51 (26659). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  28. ^ а б Ніна Шчарбачэвіч. «Для землякоў-беларусаў» // Ігуменскі тракт. — 12 верасьня 2017. — № 13 (192). — С. 10.
  29. ^ Аляксандар Хітроў. Дзень беларускага пісьменства ў Полацку // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 верасьня 2017 г. Праверана 18 лістапада 2017 г.
  30. ^ Сяргей Пульша (7 студзеня 2012) Праваслаўныя сьвяткуюць Раство Грамадзтва. БелаПАНПраверана 7 студзеня 2012 г.
  31. ^ Прыватны дзёньнік: Сяргей Харэўскі // Радыё Свабода, 20 жніўня 2004.
  32. ^ Заведзена справа супраць будаўнікоў храма на Магілёўскім замчышчы // Наша Ніва, 14 ліпеня 2007.
  33. ^ Абламейка С. Архітэктурныя страты Менску за апошнія 2 гады // Радыё Свабода, 2 ліпеня 2008.
  34. ^ Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту // Наша Ніва, 10 лістапада 2008.
  35. ^ Фотафакт: На былым клецкім касцёле з’явіліся яшчэ дзве «цыбуліны» // Наша Ніва, 2 верасьня 2010.
  36. ^ а б Печанко С. Шок у Івацэвіцкім раёне // Наша Ніва, 28 ліпеня 2009.
  37. ^ Гаравы М. Гошчаўская царква не помнік культуры? // «Газета для вас», 7 лютага 2010
  38. ^ Царква Святога Прарока Іллі ў Велямічах, Radzima.org
  39. ^ Карневіч М. На гатычны храм у Наваградку ставяць цыбуліны // Радыё Свабода, 28 чэрвеня 2010.
  40. ^ Інтэлектуалы: Не дапусціце варварства з царквой у Навагрудку! // Наша Ніва, 10 лістапада 2008
  41. ^ На навагрудскай царкве Барыса і Глеба ўсталёўваюць «цыбуліны» // Наша Ніва 14 лістапада 2010.
  42. ^ Глеб Лабадзенка. Хроніка знішчэння беларускай архітэктуры Рускай Праваслаўнай Царквой, 20 жніўня 2015.
  43. ^ Панкавец З. Мітрапаліт Павел просіць у віцэ-прэм’ера Качанавай дазвол на знішчэнне гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска ФОТЫ // Наша Ніва, 11 красавіка 2016 г.
  44. ^ а б в Бурштын Я. Ірына Дубянецкая: Дзякуючы намаганням РПЦ пачынае мяняцца культурны ландшафт Беларусі (Фота і відэа) // Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», 16 ліпеня 2016 г.
  45. ^ Бараноўскі І. Грэка-католікі Берасьцейшчыны усталявалі крыж у Курапатах // Царква. 12 лістапада 2015 г.
  46. ^ Бартосік З. Нашто ў Крайску бюст расейскаму цару?, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2014 г.
  47. ^ Бюст Сталина убрали от православной часовни на «Линии Сталина», TUT.BY, 7 ліпеня 2015 г.
  48. ^ У Віцебску адкрылі помнік патрыярху Маскоўскаму Алексію ІІ, Наша Ніва, 7 красавіка 2013 г.
  49. ^ Арабей В. Вобразна-стылістычныя рашэнні сучасных прыходскіх храмаў Беларускай праваслаўнай царквы (вопыт 1991—2013 гадоў) // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия F. 2013.
  50. ^ Беларусы: У 13 т.  Т. 2. — Менск, 1997. С. 193
  51. ^ Ракіцкі В. Ці пераможа вышыванка георгіеўскую стужку?, Радыё Свабода, 23 сакавіка 2016 г.
  52. ^ а б На навуковай канфэрэнцыі ў Менску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзьвіг» // Радыё Свабода, 28 лістапада 2016 г.
  53. ^ Гарбацэвіч А. «Воіны Хрыста»: як асобныя святары і афіцэры на Гродзеншчыне рыхтуюць салдатаў «рускага свету» // Наша Ніва, 31 сьнежня 2015 г.
  54. ^ Гарбацэвіч А. Праваслаўны святар з Жухавіч: «Калі рускі мядзведзь прачнецца, то месца будзе мала ўсім» // Наша Ніва, 20 студзеня 2016 г.
  55. ^ Гарбацэвіч А. Беларускіх школьнікаў адпраўлялі ў Расію ў трэніровачныя лагеры пад кіраўніцтвам неанацыстаў // Наша Ніва, 16 траўня 2016 г.
  56. ^ Гарбацэвіч А. Расследаванне: як «бацюшка са свастыкай» распараджаўся бюджэтнымі мільярдамі // Наша Ніва, 23 лістапада 2016 г.
  57. ^ Чатыры шакуючыя ФОТА для тых, хто ўсё яшчэ сумняецца ў нацысцкіх поглядах «бацюшкі са свастыкай» // Наша Ніва, 2 сьнежня 2016 г.
  58. ^ Грузьдзіловіч А. «Бацюшка са свастыкай» асуджаны на 3 гады зьняволеньня // Радыё Свабода, 10 ліпеня 2017 г.
  59. ^ Боровой А. Уплотнение по-православному: жители квартала в Минске против расширения монастыря (фоторепортаж) // Onliner.by, 12 траўня 2012 г.
  60. ^ «Прысутныя тут мужчыны возьмуць удзел у вайне за Святую Русь». «Падпалкоўнік ГРУ» выступіў у мінскім праваслаўным манастыры // Наша Ніва, 10 верасьня 2017 г.
  61. ^ Студзінская І. У манастыры ў Навінках распавялі, навошта запрасілі падпалкоўніка расейскага ГРУ // Радыё Свабода, 11 верасьня 2017 г.
  62. ^ Праграма канфэрэнцыі (рас.)
  63. ^ На праваслаўнай навуковай канферэнцыі ў Мінску апраўдалі забойствы ксяндзоў Мураўёвым-вешальнікам: «Гэта ягоны подзвіг» // Наша Ніва, 29 лістапада 2016 г.
  64. ^ Мітрапаліт Павел: Нам нічога не застанецца, як адкрыць кранік чарнобыльскі // Наша Ніва, 25 сьнежня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі